Еўрапейскі савет ухваліў рашэнне Савета міністраў краін ЕС па Беларусі

Еўрапейскі савет на пасяджэнні ў Бруселі 4 лютага ўхваліў заключэнні па Беларусі, прынятыя Саветам міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза 31 студзеня, у тым ліку рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да шэрагу беларускіх службовых асоб, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 службовых асоб Беларусі. Адначасова ЕС заявіў, што "застаецца верным сваёй рашучасці ўмацоўваць адносіны з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі