Еўрапейскія краіны перайшлі на летні час
З 27 сакавіка большасць еўрапейскіх краін перайшла на летні час — перавяла гадзіннікі на гадзіну наперад. Цяпер час у Кіеве, Вільні і Рызе будзе такім самым, як у Мінску, а розніца з Варшавай, Берлінам, Рымам і Венай складзе толькі гадзіну.
Беларусь услед за Расіяй адмовілася ад пераходу на сезонны час з восені 2011 года: у кастрычніку таго года стрэлкі гадзінніка не пераводзілі на гадзіну назад, а ўвесну 2012 года яны таксама засталіся на месцы. Такім чынам, Беларусь і Расія заўсёды жывуць па “летнім” часе.
Некаторыя эксперты мяркуюць, што ў выпадку адмовы ад пераводу гадзіннікаў варта выкарыстоўваць менавіта “зімовы” час, бо ён больш адпавядае чалавечым біярытмам. А “летні” час уводзіцца пераважна дзеля эканоміі энергарэсурсаў.