Еўрарадыё разыграла квіток на канцэрт “Ляписа Трубецкого” у Смаленску

3 сакавіка ў смаленскім культурным цэнтры “Губернскі” зайграе гурт “Ляпис Трубецкой”. 29 лютага Еўрарадыё прапанавала сваім слухачам выйграць квіток на гэтую імпрэзу і месца ў фанацкім аўтобусе, які ладзіць турагенцтва "Дэльфін Груп". Розыгрыш адбыўся падчас чэмпіяната Еўрарадыё па выкананні “ляпісаў”!

 

Канкурсанты:

Аляксандар, "Інтра":

120229 Alaxander s.mp3

Жэка, "Шут":

120229 Zheka s.mp3

Міхась, "Паренек под следствием":

120229 Mihas s.mp3

Ігар, "Грай":

120229 Ihar s.mp3

Дыяна, "Коцік":

120229 Diana s.mp3

Мікітос, "Афрыка":

120229 Mikitos s.mp3

Яўген, "Вілейка": 

120229 Jaugen s.mp3

Вольга, "Зорачкі":

120229 Volga s.mp3

Умовы конкурсу былі такія:

Першы – адборачны этап чэмпіяната – на хуткасць. У эфір Еўрарадыё прабіліся тыя, хто 29 лютага з 11:00 першымі пакінулі сваё імя, нумар тэлефона і назву песні, якую хацелі заспяваць на ўвесь свет, у каментах да гэтага матэрыялу. Была і дадатковая ўмова. Песні “Ляписа Трубецкого”, якія ўдзельнікі конкурса спявалі ў нашым эфіры, не мусілі паўтарацца. Інакш кажучы, калі ты пакінуў заяўку на ўдзел у конкурсе, але нехта ўжо "заявіў" абраную табой песню да цябе — нашыя прабачэнні, але ў змаганні за тур на смаленскі канцэрт "ляпісаў" удзельнічаў ён. Адпаведна, чым менш раскручаную песню абіралі канкурсанты — тым большыя былі іх шанцы на перамогу!

Пераможца вызначаны ў 13:55 па беларускім часе шляхам гарачых дэбатаў у рэдакцыйным калектыве Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі