Еўрасаюз пачаў перамовы пра далучэнне Украіны

Украіна, ілюстрацыйнае фота

Украіна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Люксембургу пачаліся перамовы наконт ўваходжанне Украіны ў Еўрасаюз. Туды прыбылі афіцыйныя дэлегацыі з Кіева і Бруселя, перадае DW.

Украінскую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм'ер Вольга Стэфанішына. Агулам у яе ўваходзяць 13 чалавек. Ад Еўрасаюза ў канферэнцыі ўдзельнічаюць міністры ўсіх 27 краін, кіруе дэлегацыяй кіраўнік МЗС Бельгіі Хаджа Лахбіб. Бельгія цяпер старшынюе ў Савеце ЕС.

Падрыхтоўчы працэс да асноўнай часткі перамоваў — скрынінг — пачнецца ў ліпені. Гэта будуць двухбаковыя сустрэчы. На іх Украіна прадэманструе, наколькі яе заканадаўства наблжанае да права ЕС па 35 перагаворных кірунках.

Звычайна гэты працэс працягваецца як мінімум год. Але ў выпадку Украіны і Малдовы скрынінг можа завяршыцца і раней, заявіў высокапастаўлены чыноўнік ЕС на папярэднім брыфінгу ў Брусэлі.

Пасля скрынінгу пачнецца першы блок перамоваў.

Паводле заявы Стэфанішынай перад пачаткам перамоваў, Украіна плануе цалкам падрыхтавацца да ўступлення ў ЕС да 2030 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі