Еўрасаюз прапанаваў Беларусі супольную "дарожную карту"

"Мы прапануем прайсці гэтую дарогу разам", — заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і палітыкі добрасуседзтва, маючы на ўвазе распрацоўку "Cупольнага прамежкавага плана". На прагрэс у сферы дэмакратыі і правоў чалавека Еўрасаюз гатовы адказаць паглыбленнем міжгаліновых адносін. "Супольны прамежкавы план" — не прававы дакумент, адзначыў еўракамісар, але ён будзе тычыцца ўсіх тых сфераў, якія мусяць быць у Дамове аб партнёрстве і асацыяцыі, якую Еўрасаюз дагэтуль не ратыфікаваў.

Чакаецца, што ў верасні-кастрычніку праект супольнага прамежкавага плану будзе зацверджаны ўрадамі краінаў Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі