Еўропа вырашыла падштурхнуць Лукашэнку да адмены смяротнага пакарання праз народ

Канферэнцыя прайшла ў гатэлі Crowne Plaza у Мінску / Еўрарадыё
Канферэнцыя прайшла ў гатэлі Crowne Plaza у Мінску / Еўрарадыё

Савет Еўропы прызнае, што Аляксандр Лукашэнка не адменіць смяротнага пакарання, калі грамадства будзе супраць гэтага. Таму еўрапейцы вырашылі ў пытанні адмены смяротнага пакарання не ціснуць на кіраўніцтва Беларусі, а пераконваць простых беларусаў. Пра гэта заявіла прадстаўнік Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы Таццяна Тэрмачыч 27 жніўня на канферэнцыі "Грамадская думка і смяротнае пакаранне ў Беларусі".

Еўрарадыё запыталася, ці відаць прагрэс у дачыненні да смяротнага пакарання з боку беларускіх уладаў і ці ёсць сэнс праводзіць такія мерапрыемствы. Тэрмачыч адказала, што ўсё залежыць выключна ад палітычнай волі:

"Беларускія ўлады могуць адмяніць яго за пяць хвілін, падпісаўшы адпаведны дэкрэт або прыняўшы закон. І спосаб адмены не такі важны (мараторый або поўная адмена). Што важна: мы зразумелі, куды нам рухацца далей. Мы вырашылі працаваць перш за ўсё з грамадскай думкай, таму што беларускія ўлады прыслухоўваюцца да меркавання народа. Мы хочам паказаць, што смяротнае пакаранне — гэта бесчалавечная з'ява, якой не павінна быць у XXI стагоддзі".

Падчас прывітальнага слова Таццяна Тэрмачыч адзначыла, што карная палітыка павінна быць аддзеленая ад грамадскай думкі, а палітычныя лідары павінны весці дыскусію наконт адмены смяротнага пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі