EXIT Festival: Мінула палова фестывалю. Усё пра 9 і 10 ліпеня (фотарэпартаж)

Ужо адвыступалі Arctic Monkeys, KoRn i Max Romeo, але толькі зараз народ увайшоў у рытм фестывалю. Два наступных дні будуць самымі спякотнымі разам з Kraftwerk, Moby i The Prodigy. 


У гадзіну ночы на галоўнай сцэне не праціснуцца. Але Еўрарадыё ўсё роўна носіцца паміж танпляцамі. Прадстаўляем вам тое, што мы пабачылі за два дні аднаго з самых буйных фестываляў Еўропы.

На EXIT Festival галоўная сцэна пачынае працаваць ў 19:00 і першыя выступоўцы звычайна застаюцца амаль без увагі. Гэта і зразумела, бо ў такую гадзіну шмат хто з наведвальнікаў фестывалю толькі снедае! Асноўная маса людзей ідзе адпачываць у 5 гадзін раніцы.

У першы дзень, у самы лайтовы час на галоўнай сцэне грала самая лайтовая музыка фестывалю — поп. Ён быў прадстаўлены сучаснай поп-зоркай Вялікабрытаніі і ўсяго свету Лілі Элэн. Падчас яе выступу танцпол не "рвала", шалёныя танцы заўважаныя не былі. Затое на танцпляцы было шмат прыгожых дзяўчат, што рухаліся пад гукі 'Not fair'. 

Увечары Roots Manuva выйшаў на сцэну пасля "поп-дзівы". Натоўп, які значна пабольшаў заварушыўся пад гукі хіп-хапа ды даба.

У гэта час на танпляцы Еxplosive выступіла каманда Kataklysm з Канады. Дарэчы гэты танцпляц, цалкам прысвечаны стылю метал, выбіваецца з агульнай карціны фестывалю. На ім тусуюцца адны я тыя ж людзі, якія зрэдку мяняюць дыслакацыю. Між тым, як звычайна, паміж танцпляцу шпацыруюць сотні меламанаў, якія перасоўваюцца ад аднаго выступоўцы да іншага, нешта выбіраючы і аглядаючы.

Фестываль насычаны гукамі Джамэйкі на ўсе 100%! Акрамя таго, што сярод асноўных танпляцаў маецца адзін, цалкам прысвечаны рэггей — Positive Vibration Reggae, ды яшчэ і ў самім намётавым мястэчку з самай раніцы можна чуць roots-матывы.

Дарэчы, распавядаючы пра гэты танцпляц, цяжка казаць пра хэдлайнераў, бо няма там выступоўцаў з шматмільённай аўдыторыяй. Вось гэта — сапраўдныя пазітыўныя вібрацыі, абсалютна не сапсаваныя камерцыяй.

Святочны настой ствараюць начныя феерверкі, што запускаюцца акурат у той час, калі ў народа зрывае дах.

Фестываль насычаны самымі разнастайнымі сэтамі: ад дзіп-хаўса да метала. Кожны дзень агулам выступаюць каля 100 гуртоў і артыстаў. Тым не менш, кожны дзень маецца толькі адзін-два бэнды, што выдзеліліся сярод астатніх. Дарэчы, не заўсёды гэта самыя зорныя каманды.

Ў першы дзень такімі выступоўцамі сталі Buraka som sistema з Партугаліі. Граюць яны ў стылі кудура, што з'явіўся ў Анголе і праз нейкі час прыплыў да Партугаліі. Зараз кудура — нацыянальны музычны стыль Партугаліі. Сама па сабе музыка ў гэтым стылі вельмі прывабная для танцаў. Але, дзякуючы таму шоў, што зрабілі Buraka som sistema, двухтысячны натоўп на танцпляцы SUBA скакаў як старажытнае афрыканскае племя!

Пасля партугальскага трайблу Еўрарадыё пабегла на танцпляц Fusion, дзе ўжо пачалі выступаць The Herbalizer з Вялікабрытаніі. Бэнд, што эксперыментуе з джазам і хіп-хапам, выйшаў да слухачоў у вобразе інтелегентаў-меламанаў: касцюмы, саксафоны, джазавыя тэмы.
The Herbalizer

KoRn
На другі дзень адным абсалютным хэдлайнерам быў гурт KoRn. Увесь час у Сербіі было цёпла і суха. Як толькі на сцэну выйшла метал-каманда пачаўся трэш! Паліў моцны дождж. І без таго каша пад нагамі ператварылася ў страшнае месіва. Думаеце гэта змяніла настой на мэйн стэйджы? Не!

А вось сапраўднай падзеяй другога дня Еўрарадыё ўсё ж назаве выступ легенды з Ямайкі Макса Рамэо на Fusion танцапляцы. Дастаткова было проста паглядзець на выступоўцаў, як на твары расплывалася ўсмешка. Былі сыграныя самыя смачныя хіты, такія як “Chase the Devil” i “War in a Babylon”.

А цэнтр прагрэсіўнай электроннай музыкі — гэта танцпляц ELEKTRANA. Хуткі біт у стылях ф'юча поп, элктра-поп, ebm — вось чым забаўляюцца людзі на гэтай дальняй сцэне Петраварадзінскай крэпасці.


Пасля такой насычанай праграмы людзі проста валяцца з ног, а да намётавага мястэчка 30 хвілінаў у гару.

Для таго, каб людзі былі шчаслівыя, так бы мовіць, не адыходзячы ад касы, існуе ажно тры чылаўт зоны.


Асобная тэма — гэта фестывальная раніца! Людзі прачынаюцца ў прамежку з 8:00 да 16:00. Спяшацца няма куды, рабіць няма чаго ажно да самага вечару, і ўсім гэта даспадобы. Дарэчы, пашпацыраваць па намётавым мястэчку — гэта асобная гісторыя. Сярод "людскіх" намётаў маюцца і абсалютна фрыкавыя, псіхадэлічныя. Таксама, пасярэдзіне размясціўся амерыканскі школьны бус, на і пад якім пастаянна адпачываюць хіпі EXIT Festival'ю.



Пасля адпачынку людзі дастаюць праграмкі фестывалю і ўсё пачынаецца нанова!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі