Эйчара кампаніі Godel Вольгу Казадой асудзілі на 15 сутак

Вользе прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП / Depositphotos​
Вользе прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП / Depositphotos​

Эйчара кампаніі Godel Вольгу Казадой асудзілі на 15 сутак за падпіску на экстрэмісцкі тэлеграм-канал, паведамляюць праваабаронцы.

Супрацоўніцу Godel Technologies затрымалі САХР і ГУБАЗіК раніцай 4 лістапада, у яе правялі два ператрусы — па месцы жыхарства і па месцы рэгістрацыі. Ноч да суда яна правяла на Акрэсціна.

У пятніцу ў судзе Вользе было прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з ім, яна "захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-канала "Баста", прызнанага экстрэмісцкім". Віну дзяўчына прызнала часткова. Па словах Вольгі, яна чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае інфармацыю з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі