Эйфарыі няма: ці варта расчароўвацца вынікам пратэстаў?
Яшчэ ў жніўні сярод прыхільнікаў перамен панавала ўпэўненасць, што "калі не заўтра, то на працягу некалькіх месяцаў рэжым сыдзе". Але рэчаіснасць засведчыла, што хуткіх змен чакаць не даводзіцца. І наўзамен эйфарыі прыйшлі расчараванне і апатыя. Не ва ўсіх, але такія настроі ў часткі беларускага грамадства відавочныя. Што прыводзіць да пошуку вінаватых.
Ці ёсць падставы для расчараванняў і ці былі марнымі апошнія пяць месяцаў? Чаму крытыка на адрас "лідараў" — абавязкова дэструктыўная? Ці стане расчараванне падставай для вяртання грамадства ў стан абыякавасці і апатыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.