Ежы Бузэк: Я разлічваю, што Савет ЕС вырашыць адмяніць аплату за візы

Ежы Бузэк: "Мы абсалютна не дзейнічаем супраць беларускага грамадства, мы хочам быць як мага бліжэй да яго. Таму трэба панізіць цэны на візы або ўвогуле скасаваць аплату за іх, каб у нас быў пастаянны кантакт. Ёсць яшчэ шмат істотных рашэнняў, як, напрыклад, падтрымка беларускага ўніверсітэту ў выгнанні ў Вільні. Такімі павінны быць наступныя рашэнні Савета ЕС. І на гэта я вельмі разлічваю". 
Старшыня Еўрапарламента таксама патлумачыў, што прынятае рашэнне — гэта частка "палітыкі дзвюх дарог".
Ежы Бузэк: "Я хачу падкрэсліць, што ЕС мае стратэгію дзвюх дарог. Адна дарога — для асобаў, якія маюць уладу і адказваюць за сітуацыю, якую мы маем у Беларусі, за адсутнасць дэмакратыі, за непавагу да грамадзянскіх правоў і правоў чалавека. А другая дарога — для грамадзянскай супольнасці".
Старшыня Еўрапарламента выказаў спадязванне, што прынятае рашэнне — гэта толькі пачатак дзеянняў ЕС, скіраваных на дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, апазіцыі ды незалежным СМІ.
Ежы Бузэк: "Важна таксама, каб мы падтрымалі незалежныя беларускія СМІ. Я ўпэўнены, што Еўрасаюз будзе гатовы да такіх рашэнняў. Іх яшчэ належыць прыняць Савету. На маё перакананне гэта трэба зрабіць як мага хутчэй. Мы хочам, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася. Без рашучых дзеянняў на гэтых абедзвюх дарогах мы не дасягнем выніку".
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі