Фатограф Матолька атрымаў адказ БТ па справе "скрадзеных здымкаў"

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі адказала фатографу Антону Матольку ў справе яго прэтэнзіі наконт "скрадзеных здымкаў". Нагадаем, 18 сакавіка Матолька пабачыў свае здымкі паўночнага ззяння ў Беларусі ў навінах на дзяржаўным тэлеканале “Беларусь-1”. У сюжэце аўтар здымкаў пазначаны не быў, па дазвол да фатографа ніхто не звяртаўся.

Антон Матолька заявіў, што ў яго скралі здымкі. Ён накіраваў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ліст-прэтэнзію, у якім напісаў пра парушэнне аўтарскіх правоў і нанясенне маральнай шкоды. Ён прапанаваў публічна прынесці прабачэнні ў выпуску навін на "Беларусь 1", заплаціць 10 млн рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, 5 млн 400 тысяч — кампенсацыю парушэння маёмасных правоў.

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў дасланым адказе напісаў, што фота было ў "свабодным доступе" ў інтэрнэце, што аўтар здымкаў не забараніў іх выкарыстанне. Прэтэнзію Матолькі Давыдзька назваў "неабгрунтаванай". Пры гэтым спаслаўся на законы "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" і "Аб сродках масавай інфармацыі".  

Антон Матолька піша ў сваім блогу, што будзе заключаць дамову з адвакатам і рыхтаваць матэрыялы для суда.

Фота: ЖЖ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі