Федэрацыя футбола Іспаніі абвяргае звесткі пра перанос матча з Беларуссю
Пра гэта заявіў прэс-аташэ федэрацыі Хорхе Карэтэра.
Ён запэўніў, што адборачны матч чэмпіянату свету 2014 года паміж Беларуссю і Іспаніяй адбудзецца ў запланаваны час і месцы, перадае football.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, на стадыёне "Іберастар" у Пальма-дэ-Мальёрцы адбыўся выбух генератара. Тры чалавекі з раненнямі былі шпіталізаваныя. Паводле некаторых звестак, разглядаліся варыянты пераносу матчу на суткі або ж на іншы стадыён.
Аднак Карэтэра заявіў, што іспанская федэрацыя не разглядае варыянт пераносу матчу. Адзінае, што цяпер хвалюе іспанцаў — гэта стан пацярпелых, кажа футбольны чыноўнік.
Фота — as.com
На стадыёне, дзе мусіць прайсці матч Беларусь-Іспанія, адбыўся выбух
Іспанія просіць перанесці ФІФА матч з Беларуссю з-за выбуху на стадыёне