Федэрацыя футбола: У апошніх турах чэмпіянату матчы пачнуцца ў адзін час

Матчы двух заключных тураў чэмпіянату Беларусі па футболе пачнуцца ў адзін час. Такое рашэнне прыняла Беларуская федэрацыя футбола, якая хоча, каб "усе каманды знаходзіліся ў роўных умовах на фінішы першынства".
Такім чынам, гульні 29-га і 30-га тураў (9-га і 16-га лістапада адпаведна) пачнуцца ў 14.00 на ўсіх стадыёнах краіны, інфармуе БЕЛТА.

А бліжэйшы, 28-ы тур, адбудзецца ўжо ў суботу, 25 кастрычніка. Лідэр першынства барысаўскі БАТЭ прыме на сваім полі брэсцкае "Дынама", а сталічнае "Дынама", якое займае другое месца, згуляе ў гасцях супраць салігорскага "Шахцёра". У БАТЭ цяпер 57 ачкоў пасля 25 матчаў, у мінскага "Дынама" - 53 ачкі (пасля 27 матчаў), у МТЗ-РІПА - 51 ачко (27), 48 ачкоў пасля 27 гульняў мае "Шахцёр".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі