FEMEN агаліліся перад лідаркай французскіх нацыяналістаў (фота, відэа)
Яны назвалі партыю Марын Ле Пэн фашысцкай.
Актывісткі FEMEN агаліліся перад лідаркай французскай партыі “Нацыянальны фронт” Марын Ле Пен. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, у камуне Энен-Бамон на поўначы Францыі, куды палітык прыбыла для ўдзелу ў другім туры мясцовых выбараў.
Аб 11-й раніцы Марын Ле Пэн пад’ехала да ўчастка для галасавання ў кампаніі мэра Эгнг-Бамона Стыва Брыуа. Там яе чакалі чатыры аголеныя да пояса ўдзельнікі эпатажнага руху FEMEN. Дзяўчаты намалявалі на грудзях эмблему “Нацыянальнага фронту” і трымалі плакаты “Je suis fasciste” (“Я — фашыст”).
Марын Ле Пэн не стала каментаваць інцыдэнт. Неўзабаве пасля сустрэчы з актывісткамі яна пакінула месца здарэння, піша newsru.com