Феміністкі правялі акцыю пратэсту ў цэнтры Масквы (відэа)
Феміністкі правялі акцыю пратэсту ў цэнтры Масквы каля сценаў Крамля. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", яны расцягнулі транспарант з надпісам "200 гадоў мужчыны каля ўлады — далоў!" і запалілі фаеры. Сем дзяўчат з Масквы і Пецярбурга затрымалі. У пастарунку апынуліся і двое супрацоўнікаў "Новой газеты".
Чакаецца, што сёння, у Міжнародны жаночы дзень, у расійскай сталіцы пройдуць яшчэ некалькі несанкцыянаваных акцый феміністак.