Фестываль “Trolley-2013” дапаможа пухавіцкаму дзіцячаму прытулку

7-8 верасня на зліцці рэчак Нарач ды Вілія пройдзе пяты моладзевы фестываль “Trolley-2013”. Сёлета сем гадзінаў жывога гуку запоўняць гурты “Вектор Эго”, “Мамкины бусы”, “Чип и Дейл”, “Девятый миллиметр”, Boogie Band, Big daddy blues ды акустычны склад гурта Каці ПытлевайКлёндайк”. Але асноўнымі забавамі фестывалю традыцыйна стануць розныя актыўнасці.

“Будзе два тралеі па 250 метраў, ropejumping, slackline, — пералічвае праграму імпрэзы арганізатар Зміцер. — Будзе мультыгонака ў трох класах: роварны клас, пешы рагейн ды профі-клас (так мы назвалі гонку на роварах без педаляў для дзяцей ад 2 да 5 гадоў). У адрозненне ад мінулых гадоў будзе значна больш актыўных майстар-класаў. Напрыклад, капаэйра, аргентынскае танга, брыціш-клас-танцаў і г.д.”.

Моладзевы фестываль “Trolley-2013” цалкам дабрачынны! Грошы, атрыманыя за ўваход, а таксама непатрэбныя рэчы, канцылярыя ды вопратка, што прывязуць з сабой усе жадаючыя, будуць перададзеныя пухавіцкаму дзіцячаму прытулку.

Карту даезду да мерапрыемства можна знайсці на сайце “Trolley-2013”. Папярэдняя рэгістрацыя адбываецца да 31 жніўня па тэлефоне +375(29)3834365 і каштуе 100 тысяч рублёў. Пазней зарэгістравацца можна будзе толькі на месцы, але каштаваць гэта будзе ўжо 150 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі