Фэйкі, хабар, паніка — журналістамі ці чыноўнікамі варта заняцца КДБ?
Днямі кіраўнік Беларусі даручыў КДБ разабрацца з распаўсюднікамі фэйкаў пра сітуацыю з захворваннем на каранавірус у Беларусі. А 25 сакавіка супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў затрымалі рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука — нібыта яго падазраюць у хабары. У адказ незалежныя беларускія СМІ публічна звярнуліся да Мінздароўя з патрабаваннем зрабіць усю інфармацыю пра распаўсюд каранавіруса ў Беларусі максімальна адкрытай. Не выклікае даверу ў журналісцкай супольнасці і версія затрымання Сяргея Сацука.
Як ва ўмовах атрымання абмежаванай інфармацыі ад дзяржорганаў працаваць журналістам і пазбегнуць абвінавачвання ў распаўсюдзе фэйкаў? Ці звязаныя барацьба з фэйкамі пра каранавірус і затрыманне Сяргея Сацука? Ці рэальна дамагчыся ад Мінздароўя максімальнай адкрытасці, а ад сілавікоў — спынення пераследу журналістаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".