ФІФА папрасіла прабачэння за відэаролік, дзе Крым пазначаны часткай Расіі
Відэа ужо выдалена з афіцыйнага акаунта арганізацыі.
“На жаль, карта Расіі была абраная і выкарыстаная расійскім пастаўшчыком, і гэты момант пазбегнуў нашай увагі”, - пракаментавалі сітуацыю ў ФІФА.
Пазней ролік быў выдалены з афіцыйнага канала ФІФА на YouTube. Федэрацыя футбола Украіны публічна выказала незадаволенасць уключэннем Крыму ў склад Расіі ў роліку ФІФА.