Фігуранты справы "аналітыкаў Ціханоўскай" прынялі заяву з нагоды пачатку суда

"Аналітыкі Ціханоўскай" 

"Аналітыкі Ціханоўскай"  / калаж з сацсетак

31 траўня Мінскі абласны суд распачынае завочны разгляд справы ў дачыненні 20 прадстаўнікоў і прадстаўніц экспертнай супольнасці і палітыкаў. Гаворка пра так званых "аналітыкаў Ціханоўскай". 

Следчы камітэт распачаў гэтую справу (так званую "спецвытворчасць") 25 студзеня 2023 года. У спісе пазначаныя Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Іх вінавацяць у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці", "садзейнічанні ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады", "уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання". Усе гэтыя людзі знаходзяцца за мяжой. У заяве, падпісанай большасцю фігурантаў справы, яны падкрэсліваюць, што гэта палітычна матываваны пераслед, бо ўсе згаданыя асобы займаліся "выключна прафесійнай дзейнасцю". Яны адзначаюць, што "абвінавачваць экспертаў і журналістаў у спробах захопу ўлады і экстрэмізме — гэта абсурд". Аўтары заявы пішуць, што не спадзяюцца на справядлівы суд: "На жаль, мы не маем сумневаў у тым, што будзем “асуджаныя” на акрэсленыя ў абвінавачаннях тэрміны, як і тысячы беларусаў і беларусак, асуджаных па падобных палітычна матываваных справах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі