Фільм пра лідара Svet Boogie Band пакажуць на “Лістападзе”

Як распавяла Еўрарадыё рэжысёр фільма “SVET” Алена Цагельская, дакладная дата паказу пакуль не вызначаная:

“Стужка будзе прадстаўленая ў пазаконкурсным паказе дакументальных музычных фільмаў. Цяпер проста вырашаецца, дзе дакладна адбудзецца паказ”.

ХХ юбілейны кінафестываль “Лістапад” пройдзе ў Мінску з 1 па 8 лістапада. На жаль, для ўдзелу ў конкурснай частцы фестывалю фільм не быў абраны арганізатарамі. Выйсці на расійскія каналы ў стужкі таксама не атрымалася. Магчымай прычынай таму Алена Цагельская лічыць фармат фільма — стужка складаецца з 2-х серый па 39 хвілін кожная.

Тым часам стала вядома, што фільм пакажуць на 8 канале (Мінск) 12-га верасня ў 22.40 — у пятую гадавіну са дня смерці музыкі. Роўна год таму, 12-га верасня 2012 года, фільм быў упершыню прадстаўлены гледачам у сталічным Палацы мастацтваў. Цяпер вядуцца перамовы пра паказ стужкі і на іншых беларускіх ТВ-каналах. Паглядзець фільм он-лайн можна тут

Нагадаем, беларускі блюзмэн, спявак, кампазітар ды лідар гурта Svet Boogie Band Святаслаў Хадановіч трагічна загінуў 12 верасня 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі