Фінал Кубка Беларусі пройдзе ў Магілёве
Фінальны матч Кубка Беларусі адбудзецца 19 траўня на магілёўскім стадыёне "Спартак". Адпаведнае рашэнне было зацверджанае 30 студзеня на пасяджэнні выканаўчага камітэта Беларускай федэрацыі футбола.
Стадыён "Спартак" змяшчае 7350 гледачоў.
Дарэчы, Магілёў пакуль што застаецца адзіным абласным горадам, дзе раней не разыгрываўся фінал Кубка Беларусі.