Фінляндыя выйграла чэмпіянат свету па хакеі, канадцы — другія
Reuters
Зборная Фінляндыі выйграла ў каманды Канады ў фінале чэмпіянату свету па хакеі 2019 года. Гульня прайшла ў сталіцы Славакіі Браціславе і скончылася з лікам 3:1.
Дубль у фінале ЧС аформіў капітан фінаў Марка Антыла. Менавіта яго дакладны ўдар двума днямі раней вывеў з барацьбы за залатыя медалі зборную Расіі, якая саступіла камандзе Фінляндыі ў паўфінале турніру і ў выніку заваявала "бронзу".
Фіны не выйгравалі чэмпіянатаў свету з 2011 года, а на п'едэстал у апошні раз падымаліся ў 2016-м — тады яны заваявалі срэбраныя медалі.
FINLAND DOES IT!!!! @leijonat HAVE WON THE 2019 #IIHFWORLDS pic.twitter.com/sKZBqSXel6
— IIHF (@IIHFHockey) May 26, 2019
Reuters