Фотафакт: эмігрант з ЗША купіў былы Дом піянераў у Баранавічах
Двухпавярховы дом, які месціцца каля чыгуначнага вакзалу, ён набыў на аўкцыёне ў Брэсце за 58 тысяч долараў.
Першапачаткова за будынак (дарэчы, помнік архітэктуры) прасілі 240 тысяч долараў. Вядома, што ў аўкцыёне ўдзельнічаў толькі адзін чалавек. Інтарэсы згаданага эмігранта прадстаўляла яго сястра, якая жыве ў Баранавіцкім раёне.
Адзначым, што раней у будынку месціўся Дом піянераў, пасля — тэхнікум. Плошча дома — каля 700 квадратных метраў.