Фотафакт: Кітайская мова прыйшла на вакзал Магілёва
На вакзале ў Магілёве з’явілася кітайская мова, пра гэта паведамляе рэсурс Mogilev.online.
“Супрацоўніцтва Магілёва і Кітая пашыраецца з кожным днём, і гэта бачна ўжо няўзброеным вокам, а не з абстрактных афіцыйных зводак. То кітайцы падораць нам феерверк да дня гораду, то электробусы, то мы з імі пачнем выпускаць аўтакраны, то прадстаўнікам Паднябеснай хочуць даверыць засваенне тэрыторыі былога завода. Чарговы прыклад магілёўска-кітайскага збліжэння з’явіўся літаральна днямі”, — пішуць аўтары нататкі.
Цяпер кітайскімі іерогліфамі пазначаныя, напрыклад, міліцыя і прыбіральня.
Раней кітайская мова з’явілася на вакзалах Мінска і Брэста.