Фотафакт: Па цэнтры Магілёва ішла калона з расійскімі сцягамі
22 верасня па цэнтры Магілёва па вуліцы Першамайскай прайшла калона маладых людзей з расійскімі сцягамі. Фотаздымак калоны даслаў у рэдакцыю Еўрарадыё адзін з відавочцаў.
Па словах відавочцы, удзельнікі шэсця былі апранутыя ў чырвона-зялёныя касцюмы. На вопратцы маладых людзей былі надпісы "БРСМ".