Фотафакт: у цэнтры Мінска збіраюць подпісы за Лукашэнку і Караткевіч
У падтрымку вылучэння іх кандыдатамі ў прэзідэнты.
23 ліпеня пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты, які працягнецца да 21 жніўня. ЦВК Беларусі зарэгістраваў восем ініцыятыўных груп. Кожная з іх мусіць сабраць, як мінімум, 100 тысяч подпісаў.
Раніцай у чацвер каля ўніверсама "Цэнтральны" ў Мінску побач збіралі подпісы прадстаўнікі ініцыятыўных груп Аляксандра Лукашэнкі (пад сцягам Федэрацыі прафсаюзаў і чырвона-зялёным дзяржаўным) і Таццяны Караткевіч (пад бел-чырвона-белым сцягам). Людзі актыўна падпісваюцца за абодвух кандыдатаў.
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.
“Адзін чалавек са 100-кватэрнага дома”: Як кандыдаты збіралі подпісы
Збіраць подпісы на выбарах прапануюць за “прынцыпы”, боршч і “кампенсацыю”
Фота: Еўрарадыё