Фотафакт: У Глыбокім збіраюцца паставіць помнік Леніну

Паводле выдання, сродкі збіраюцца на рэканструкцыю помніка Леніну. У Глыбокім яго дэмантавалі ў 2012 годзе перад падрыхтоўкай горада да Дня беларускага пісьменства. Як сцвярджалі відавочцы, пры дэмантажы ён быў расколаты. Гэты помнік прыцягваў увагу турыстаў сваёй нягегласцю.



На месцы помніка была зроблена Алея славутых землякоў, на якой сярод іншых стаяць бюсты славутых беларусаў Вацлава Ластоўскага і Язэпа Драздовіча. Цяперашні помнік Леніну плануецца ўсталяваць на вуліцы, якая носіць імя правадыра расійскай бальшавіцкай партыі, непадалёк ад Глыбоцкага малочна-кансервавага завода.

На здымку зверху: Так раней выглядаў помнік Леніну ў Глыбокім.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі