Фотафакт: У Гомелі мітрапаліту Паўлу выклалі дарожку з жывых кветак
Дарожка складае некалькі дзясяткаў метраў.
У Гомелі праходзяць урачыстасці, прымеркаваныя да 90-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння мясцовай епархіі праваслаўнай царквы. На святкаванне сёння прыбыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, паведамляе eparhiya.by
Яго сустрэчу абставілі пышна і багата: ад уваходу ў цэнтральны гарадскі парк, у якім знаходзіцца гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, выклалі даўжэзную дарожку з жывых кветак. Па гэтай дарожцы мітрапаліт Павел крочыў да храма.