Фотафакт: У кватэры жанчыны жыве конь
Жыхарка нямецкага горада Холт Стэфанія Арнт дапамагла жывёле падчас мінулагодняга ўрагана.
Яна ўзяла ў хату трохгадовага арабскага каня па мянушцы Насарам. Калі ўмовы надвор'я нармалізаваліся, жанчына ўжо не магла развітацца з любімай жывёлай, і пакінула каня ў хаце.
Як адзначае Delfi, Стэфанія працуе доктарам. Свой дом яна абсталявала так, каб конь адчуваў сябе, як у стайні. Цяпер жанчына і конь дружна жывуць пад адным дахам.
Фота — All Over Press