Фотафакт: У Віцебску ўсталёўваюць помнік князю Альгерду
Яго ўрачыста адкрыюць 27 чэрвеня падчас святкавання Дня горада.
Мантаж коннай скульптуры пачаўся 24 чэрвеня. Помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду (каля 1296 — 1377) будзе месціцца на вуліцы Суворава. Падчас свайго княжання Альгерд больш як удвая павялічыў тэрыторыю ВКЛ, паспяхова ваяваў з тэўтонцамі, татарамі, хадзіў у паходы на Маскву.
Фота — БЕЛТА