Фотафакт: як выбарчыя пікеты ў Мінску і Брэсце выглядаюць з вышыні

Натоўп людзей каля Камароўскага рынку / tut.by
Натоўп людзей каля Камароўскага рынку / tut.by

31 траўня беларусы ў розных гарадах краіны сталі каля пікетаў вылучэнка ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Такая салідарнасць выклікана затрыманнем кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы - яе мужа і папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага. Ціханоўскі і яго прыхільнікі былі затрыманыя 29 траўня ў Гродне падчас легальнага пікету па зборы подпісаў.

Пікеты праходзяць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў раённых цэнтрах — Рэчыцы, Маладзечна, Стоўбцах, Жодзіна, Жлобіне.

На Камароўцы ў Менску, акрамя пікету Ціханоўскі, можна падпісацца за Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Мікалая Казлова. Чарга паставіць подписть за незалежных прэтэндэнтаў дасягнула метро "Плошча Якуба Коласа", СК "Алімп", вуліц Кульман і Куйбышава.

У Брэсце паставіць подпіс за вылучэнцаў можна было каля кінатэатра "Беларусь". Чарга з ахвочых расцягнулася на сотні метраў — як мінімум да ГЦ "Дзідас Персія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі