Фотафакт: з'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона
З'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона. На Зямлю яшчэ ў ліпені яго перадаў касмічны даследчы зонд "New Horizons" ("Новыя далягляды"), які быў запушчаны ў космас у 2006 годзе. Фота апублікавала NASA.
Адзначаецца, што на самай далёкай планеце Сонечнай сістэмы нямала формаў рэльефу маюць уласныя колеры. А гэта сведчыць пра складаную геалагічную і кліматычную гісторыю Плутона, мяркуюць спецыялісты.