Фотарэпартаж з фэста “ПІКНІК.BY”: 20 гуртоў, 18 гадзін музыкі

Раніцай 29 чэрвеня ў загараднай кавярні “Комарово village” і навакольных вёсачках знікае электрычнасць. Аварыю тлумачаць залевай… Сумны дожджык ідзе з самай раніцы.

Але здараецца цуд, і, насуперак прагнозам надвор’я (сіноптыкі прадказвалі дождж увесь дзень), неба над Камарова святлее. А вось “святло” даюць толькі а 15-й… Маскоўскія “Дядьки” адразу ж выходзяць на малую сцэну фэста “ПІКНІК. BY”. Вялікая сцэна пакуль маўчыць.

Навокал ажываюць гандляры. З бара вецер прыносіць пах кавы. Адкрываецца і шацёр Еўрарадыё! Мы забаўляем наведнікаў фэста сваім эфірам (калі дазваляе інтэрнэт), праводзім тэст на веданне беларускай музыкі. А побач ужо танчаць капуэйру!

На разгортванне вялікай сцэны ўходзіць яшчэ дзве гадзіны. Амаль увесь гэты час перад гледачамі стаіць гурт Step Hall. Нарэшце, а 17-й, гук адладжаны, і музыкі выдаюць шыкоўны фанкавы сэт!

Малая сцэна жыве сваім жыццём, амаль не выбіваючыся з раскладу. На вялікай — "Все Сразу", Botanic Project, :B:N:, Clover Club. "Краму" гледачы просяць выдаць новы альбом, бо апошні дыск гурта выйшаў 6 гадоў таму. Ігар Варашкевіч, паказваючыся з-за сцэны, супакойвае: праца ідзе!

“Красные звёзды” і “Разбітае Сэрца Пацана” прэзентуюць новыя песні. А “Серебряную свадьбу” гледачы не адпускаюць са сцэны дзве гадзіны! У выніку, кабарэ-бэнд грае да 2-й ночы.

20 гуртоў, 18 гадзін музыкі на двух сцэнах! Але і гэта яшчэ не ўсё. Самыя стойкія застаюцца на “Рок-караоке” у шатры Еўрарадыё. Апошнія гледачы з’язжаюць з Камарова апошнім аўтобусам — а 5-й раніцы.

Капуэйра

Ёга

Step Hall не стаміліся чакаць

"Все Сразу"

:B:N: у абноўленым складзе.

Брудны слэм пасля дажджу

Паліна Рэспубліка нядаўна прэзентавала новую песню на Еўрарадыё.

"Красные звёзды" узялі шчырасцю і сыгралі новую песню — "13".

"Крама"

Сяржук Трухановіч ("Крама")

Павел Гарадніцкі ("Разбітае Сэрца Пацана")

Дзяніс Тарасенка ("Разбітае Сэрца Пацана")

Дуэт "ЭВМ"

Святлана Бень ("Серебряная свадьба")

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі