Фотарэпартаж з гастранамічнага фэста "Тбілісоба" ў Мінску
У суботу, 27 жніўня, у Верхнім горадзе ў Мінску прайшоў фестываль нацыянальнай культуры Грузіі "Тбілісоба Баржомі". Ён праводзіўся ў беларускай сталіцы ўжо другі раз. Усе жадаючыя маглі паспрабаваць аўтэнтычныя грузінскія стравы і нават даведацца пра таямніцы грузінскай кухні. Ну і, вядома ж, прысутнічалі знакамітае віно і чароўная музыка.