Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэрарысты"

"Сёння ўдзень на адрас кіраўніцтва шэрага школ Маладзечна паступілі паведамленні, што іх навучальныя ўстановы нібыта замініраваныя. Як гэта прынята ў такіх выпадках, пачалася эвакуацыя дзяцей і персаналу. У Маладзечна былі накіраваныя спецыялісты-выбухатэхнікі і спецпадраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі і Унутраных войскаў МУС. Міліцыя і мясцовая улада прымае ўсе меры па забеспячэнні бяспекі", — паведаміў Еўрарадыё Аляксандр Данільчанка, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

У маладзечанскіх школах выбухоўкі не знайшлі. Распачатая крымінальная справа па факце "мінавання" школ у Маладзечне. Невядомыя "тэрарысты" ў Маладзечне патрабавалі 10 тысяч долараў. Інакш яны пагражалі ўзарваць школы.

 

Школьнікі, якіх эвакуявалі са школ і адправілі дахаты, ужо паспелі стварыць "ВКонтакте" групу "Тэракт у школах Маладзечна". У групе хлопцы і дзяўчаты пераважна жартуюць і абменьваюцца інфармацыяй.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі