Франак Вячорка: Жанчыны шукаюць сярод палітыкаў альфа-самца

111114 VyachorkaS.mp3

Еўрарадыё: Франак, як ты ставішся да намінацыі цябе на сэкс-сімвала Беларусі?


Франак Вячорка: Калі шчыра, то ніяк асабліва да гэтага не стаўлюся. Бо палітыка і эротыка ў Беларусі не сумяшчальныя. Беларускае грамадства надта кансэрватыўнае, каб нейкім чынам асацыяваць культавых асобаў шоў-бізнесу з палітычнай дзейнасцю. У Беларусі, на жаль, гэта розныя рэчы. Хіба што камусці прыемна, і ён атрымлівае эратычнае задавальненне, калі яго лупцуюць дубінкаю па галаве.

Еўрарадыё: У нашым эфіры палітолаг Вацлаў Арэшка сказаў, што ў 1994 годзе людзі (перадусім жанчыны) галасавалі з эратычных пабуджэнняў. Таму што ў Лукашэнку яны бачылі моцнага чалавека, чалавека “моцнай рукі”, і яны галасавалі за яго менавіта як за мужчыну, якога ім хацелася б бачыць побач. Спадар Арэшка кажа, што гэтыя эратычныя матывы ёсць, але, можа, яны зараз больш схаваныя, а беларуская апазіцыйная палітычная сцэна сёння не можа запрапанаваць такога мужчыну, за якога б хацелася прагаласаваць беларускім жанчынам…


 Франак Вячорка: Абсалютна згодны. І тое, што такога чалавека няма ў беларускай апазіцыі – гэта яе асноўная бяда. Гэты “важдзізм”, гэта неабходнасць адзінага лідэра, кіраўніка, якая засталася з савецкага часу, яна жыве ў беларускіх жанчынах таксама. І жанчыны шукаюць сярод палітыкаў менавіта такога альфа-самца, такую асобу мужчынскана полу, якая б змагла павесьці ўперад. Безумоўна, гэта павінен быць чалавек прыгожы сам па сабе, але і разумны. Але на жаль, такой асобы, гэткага сучаснага Чэ Гевары, у беларускай палітыцы на сёння бракуе.

Еўрарадыё: Няма таму, што адсутнічае такі, альбо таму, што не зрабілі такога? Вядома, што пры наяўнасці сучасных PR-тэхналогій з чалавека сёння можна зрабіць усё, што заўгодна…


Франак Вячорка: Я думаю, што не зрабілі такі імідж. Але тут трэба памятаць, што беларускае грамадства па-рознаму ставіцца да інтымных справаў, да сэксу. Калі моладзь прагаласавала б за такую асобу адназначна (урэшце рэшт рэвалюцыю на Кубе пад кіраўніцтвыам Чэ Гевары рабілі маладыя людзі), то людзі старэйшыя неяк гэта не ўспрымаюць. Хіба што жанчыны, якія вельмі дэлікатна ставяцца да мужчынскай прыгажосці і мужчынскай абаяльнасці.

Еўрарадыё: А з сябе ты не хацеў бы зрабіць такога альфа-самца, за якім пойдуць людзі?


Франак Вячорка:  Калі шчыра, то ніколі пра гэта не задумваўся. Зрэшты, з мяне спрабавалі зрабіць нешта такое – у інтэрнэце мяне выстаўлялі пастаянна такім гламурным хлапчуком. Але я сябе такім не лічу. Мяне жыццё да гэтага часу ўжо так моцна пабіла – арміямі, турмамі, міліцэйскімі дубінкамі, што для гламурнасці, відаць, не засталося і месца. Але калі шчыра, то я думаю, што гэта адзін з варыянтаў для беларускай апазіцыі: знайсці такога класнага, прыгожага, разумнага, абаяльнага героя, за якога б хацелася ісці ў бой. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі