Праз беларускую мяжу правезлі жанчыну ў чамадане (фота)
Беларусы нічога не заўважылі, а на польскім баку парушальнікаў затрымалі. Ім пагражае да 3 гадоў турмы.
З незвычайнай кантрабандай сутыкнуліся польскія памежнікі на беларуска-польскай мяжы. У памежным пераходзе Тэрэспаль, як паведамляе сайт польскіх памежнікаў, у валізе аднаго з пасажыраў знайшлі жанчыну.
Як выявілася ў цягніку Масква — Ніца ехаў француз, які гэткім нетрадыцыйным чынам вёз сваю расійскую жонку. Жанчына спадзявалася незаконна перасячы мяжу з Еўрасаюзам, бо не мела дакументаў, якія дазваляюць трапіць у краіну Шэнгенскага пагаднення.
Жанчына, якую дасталі з валізы, пачуваецца добра, меддапамога ёй не спатрэбілася.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужу і жонцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фота — strazgraniczna.pl