Французскія кухары змагаюцца з фатаграфаваннем ежы ў рэстаранах
Яны супраць таго, каб наведнікі посцілі фота страваў у сацыяльныя сеткі.
Шэф-кухары адразу некалькіх рэстаранаў з мішленаўскімі зоркамі абвясцілі вайну такім кліентам. Яны лічаць гэта прыкметай благога выхавання і кепскіх манер. На думку кулінараў, кожны раз, калі фотаздымак стравы з’яўляецца ў сацыяльных сетках, гэта сцірае эфект нечаканасці і часткова парушае права інтэлектуальнай уласнасці.
Кулінары засмучоныя, што кліенты цяпер фатаграфуюць ежу, а не людзей, якія сядзяць з імі за сталом. Апроч таго, кухары баяцца, што канкурэнты пачнуць пераймаць іх рэцэпты, убачыўшы фота ў сацсэтках, і ў працэсе папсуюць задуманае, перадае ВВС.