Franz Ferdinand спеліся са Sparks

Franz Ferdinand запісваюць сумесны альбом са Sparks, які выйдзе на пачатку лета. Прычым, праца над пласцінкай пачалася яшчэ год таму, калі гурты сутыкнуліся ў Лос-Анжэлесе, распавёў NME Рон Маэл са Sparks. Паводле Маэла, на альбоме "вытадна чуваць абодва гурты: прадстаўце, як сутыкаюцца два цягнікі — Franz Ferdinand і Sparks. Вось так гэта гучыць". Клавішнік гурта абяцае, што пераклічка Алекса Капранаса і Расэла Маэла стане адной з фішак альбома, і што стылістыка абодвух гуртоў на дыску злучаецца без швоў.


Цікава, што лідар Franz Ferdinand — даўні прыхільнік творчасці братоў Маэл, яшчэ 8 гадоў таму збіраўся выдаць альбом кавераў на Sparks. Праўда, тады гэта не атрымалася. Пазней музыка не аднаразова ўзгадваў пра жаданую калабарацыю паміж гуртамі.

Дарэчы, паводле вынікаў музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады", апошняя пласцінка Franz Ferdinand "Right Thoughts, Right Words, Right Action" стала "Замежным альбомам-2013". Алекс Капранас з гэтай нагоды перадаў прывітанне слухачам Еўрарадыё.

Фота: www.tribuna.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі