Фронтмэн Franz Ferdinand паказвае, як выглядае статуэтка “Даём рады”!

Лідар брытанскага гурта Franz Ferdinand Алекс Капранас таксама “Дае рады” і паказвае, як будуць сёлета выглядаць статуэткі музычнай прэміі Еўрарадыё. Навошта ён гэта робіць, даведаецеся на самім канцэрце!

Статуэтка выкананая з высокаякаснага плексігласу. Вышыня — 23 см з падстаўкай, шырыня — 14,5 см, таўшчыня — 13 мм.

Дызайн — Ігар Назаранка і Еўрарадыё.

Выкананне — студыя Art2Art (art2art.by)

Не забывайцеся, музычная прэмія Еўрарадыё “Даём рады” пройдзе 7 лютага ў мінскім клубе Re:Public. Пачатак РОЎНА ў 18.00.

Граюць: Дай Дарогу!, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana, “Тлушч”.

Квіткі: 110-130 тысяч, у дзень канцэрта — 150.

Столік — 170 тысяч (190 — у дзень канцэрта).

Кропкі продажу:

— ГЦ "Купалаўскі", пав. 19 (час працы: 11.00-19.00)

— ГЦ "Рыга", пав. 18 (час працы: 10.00-20.00)

— У клубе Re:public

— У падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа

— Ва ўсіх касах KVITKI.BY і на сайце KVITKI.BY. Дарэчы, усе, хто набудзе квіткі kvitki.by, стануць удзельнікамі адмысловага розыгрышу. Можна будзе атрымаць бясплатны запрашальнік на любы мінскі канцэрт на свой выбар, хоць на Саладуху ці на Depeche Mode!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі