ФСБ заявіла, што ведае, хто арганізаваў масавае “мініраванне” ў Расіі

ФСБ заявіла, што ведае, хто арганізаваў масавае “мініраванне” ў Расіі

ФСБ заявіла, што ведае, хто арганізаваў масавае “мініраванне” будынкаў у Расіі. Па словах дырэктара спецслужбы Аляксандра Бортнікава, гэта чацвёра расійскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў замежжы. На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў іх былі памочнікі.

Як інфармуе РІА “Новости”, Бортнікаў адзначыў, што высветліць асобы арганізатараў “было не проста”. Цяпер расійская спецслужба разам з нейкімі “партнёрамі” шукае зламыснікаў.

Хваля ілжывых тэлефонных паведамленняў пра закладзеныя бомбы пачалася ў Расіі 11 верасня. Ад таго часу ў больш чым 100 гарадах эвакуявалі амаль 500 тысяч чалавек. Раней з’яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што за гэтай акцыяй стаіць тэрарыстычная “Ісламская дзяржава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі