Фура з яблыкамі перакулілася пад Гроднам (фота)

Пад Гроднам фура “Івека”, гружаная яблыкамі, з’ехала ў кювет і перакулілася. Транспартнае здарэнне адбылося сёння ўначы: кіроўца спускаўся з горкі і памыліўся з выбарам хуткасці. У выніку яго занесла на павароце і выкінула ў кювет. Падаючы, грузавік зламаў восем пралётаў агароджы ля трасы, праскочыў праз яе і лёг на бок кіроўцы.

З праламанага фургону вываліліся і рассыпаліся скрыні з яблыкамі. Кіроўца атрымаў шматлікія пашкоджанні і трапіў у лякарню. Мяркуецца, што яго падвёў туман: шафёр кепска арыентаваўся ў сітуацыі на дарозе.

Зусім нядаўна на тым самым павароце адбыўся дарожны інцыдэнт з аўтацягніком “ДАФ”: 4 лютага машына, якая везла падгузнікі, таксама трапіла ў кювет. Прычынай здарэння таксама стаў туман, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі