Футбаліст румынскага "Дынама" памёр адразу пасля матчу

Футбаліст румынскага "Дынама" памёр адразу пасля матчу

Футбаліст "Дынама" з Бухарэста камерунец Патрык Экенг памёр адразу пасля матчу. 26-гадовага гульца выпусцілі на замену ў паядынку чэмпіянату Румыніі з "Віітарулам", а праз шэсць хвілін ён упаў на газон і страціў прытомнасць.

Медыкі аказвалі дапамогу Экенгу проста на полі. У "хуткай" не аказалася неабходнага абсталявання, яна толькі адвезла футбаліста ў бальніцу. Больш за гадзіну працягваліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, лекары змаглі нармалізаваць сэрцабіццё, але толькі на дзве хвіліны. Патрык Экенг так і не прыйшоў у прытомнасць. Мяркуецца, што прычынай смерці стаў кардыёгенны шок, з-за якога пачаўся непаўнавартасны кровазварот жыццёва важных органаў.

Да пераходу ў "Дынама" камерунец выступаў за такія каманды, як "Ле-Ман", "Лазанна" і "Кардова", піша "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі