Футбалістам "Нёмана" могуць зрэзаць заробкі

Нагадаем, што 21 верасня ў матчы з "Мінскам" гродзенцы збіраліся зладзіць 15-хвілінны страйк на пачатку сустрэчы. Прычынай стала тое, што некалькі месяцаў ім не плацяць заробкі. 

У каментары "Прессболу" Сахарэвіч паведаміў, што бюджэт клуба залежыць ад паступленняў з прадпрыемстваў і арганізацый. Аднак яны не могуць выконваць свае фінансавыя абавязанні, бо проста не маюць грошай. 

Па словах кіраўніка "Нёмана", паправіць фінансавы стан клуба за кошт продажу гульцоў зараз немагчыма — да іх не выказваюць цікавасці. Таму кіраўніцтва як адзін з варыянтаў разглядае змяншэнне заробкаў. 

Фота — fc-fortuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі