Футбалісты БАТЭ ў Кіеве засяліліся ў гатэль "Русь"
Барысаўскі БАТЭ прыбыў у Кіеў на гульню супраць мясцовага "Дынама" ў першым матчы групавога этапу Лігі Еўропы. Ужо апоўдні 15 верасня беларускія футбалісты засяліліся ў гатэль "Русь" у цэнтры ўкраінскай сталіцы. На другую палову дня 15 верасня ў гульцоў БАТЭ запланаваная гадзінная трэніроўка на стадыёне "Дынама". На гэтым жа стадыёне, дарэчы, пройдзе і сам матч.
Як нагадвае БелаПАН, сустрэча "Дынама" — БАТЭ пройдзе 16 верасня. Пачатак у 20.00. У другім матчы групы Е галандскі АЗ згуляе дома з малдаўскім "Шэрыфам".
Як нагадвае БелаПАН, сустрэча "Дынама" — БАТЭ пройдзе 16 верасня. Пачатак у 20.00. У другім матчы групы Е галандскі АЗ згуляе дома з малдаўскім "Шэрыфам".