Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі затрыманыя ў Польшчы за бойку

Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі былі затрыманыя ў сераду ўвечары паліцыяй польскага горада Ілава.

Нашы спартсмены паўдзельнічалі ў бойцы з мясцовымі жыхарамі.

Як перадае “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на відавочцаў, двое п’яных жыхароў Ілавы абразілі беларускага футбаліста, потым адзін з іх ударыў нашага падлетка ў спіну.

Футбаліст адрэагаваў зваротным ударам у нос, пазней да бойкі далучылася ўся футбольная каманда. Мінакі выклікалі паліцыю.

Усе затрыманыя непаўналетнія. Цяпер усе яны знаходзяцца ў гасцініцы Ілавы, а тым часам пачаліся судовыя слуханні.

Нагадаем, учора наша юніёрская зборная перамагла польскіх аднагодкаў з лікам 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі