Футбольная зборная Беларусі апусцілася на апошняе месца ў групе Лігі нацый

Футбольная зборная Беларусі апусцілася на апошняе месца ў групе Лігі нацый

13 чэрвеня футбольная зборная Беларусі прайграла азербайджанцам у Баку ў матчы Лігі нацый — 0:2. Першы гол быў прапушчаны на 76-й хвіліне, вызначыўся Эмрэлі, які выйшаў на замену. А пераможную кропку ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны паставіў Шайдаеў.

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Паўлючэнка, Шаўчэнка (Бязсмертны, 85), Паліцевіч, Хадаркевіч, Пячэнін, Эбонг, Яблонскі (капітан), Бачароў (Грамыка, 57), Малькевіч (Падстрэлаў, 71), Клімовіч (Быкаў, 57), Бахар (Багамольскі, 71).

У іншым матчы 3-й групы лігі "С" Казахстан выйграў у Славакіі — 2:1. У зборнай Казахстана 10 ачкоў, Славакія мае 6, Азербайджан — 4, Беларусь — 2 ачкі.

Паводле рашэння УЕФА хатнія матчы зборная Беларусі праводзіць на нейтральным полі. У Сербіі беларусы прайгралі славакам (0:1), згулялі ўнічыі з Азербайджанам (0:0) і Казахстанам (1:1). Наступны паядынак — у гасцях са зборнай Казахстана 22 верасня.

Футбольная зборная Беларусі апусцілася на апошняе месца ў групе Лігі нацый
Беларусь — Азербайджан / АБФФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі