Футбольная зборная Беларусі прэзентавала сваю новую форму (фота)

Футбольная зборная Беларусі прэзентавала сваю новую форму (фота)

Прэзентацыя новай формы нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе адбылася ўвечары 3 верасня ў Мінску. Яна прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі, а потым — на пляцоўцы перад ім. 

У гэтай форме беларускія футбалісты выйдуць на поле ўжо 8 верасня супраць каманды Сан-Марына ў матчы Лігі нацый. Гульня пройдзе на стадыёне "Дынама", пачатак а 19-й гадзіне. 

Форма зробленая ў двух варыянтах: белы — хатні, чырвоны — гасцявы. Форма галкіпера — зялёная. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі