Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі

Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі

У пятніцу футбольная зборная Беларусі стартавала ў Лізе нацый. Першым матчам у групе 3 дывізіёна "С" быў "хатні" паядынак са зборнай Славакіі. Паводле рашэння УЕФА, беларуская зборная гуляе хатнія сустрэчы на нейтральным полі. Ім стаў стадыён "Караджорджэ" ў Нові-Сад у Сербіі.

Беларусь — Славакія — 0:1. Адзіны гол забіў Томаш Суслаў на 61-й хвіліне.

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Паўлючэнка, Бягуноў, Хадаркевіч, Паліцевіч, Юдзянкоў, Шаўчэнка, Эбонг (Малькевіч, 71), Яблонскі (капітан, Быкаў, 62), Бачароў (Грачыха, 82), Клімовіч (Бязсмертны, 71), Бахар (Салавей, 71). Галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў.

6 чэрвеня зборная Беларусі гуляе з Азербайджанам, а 10 чэрвеня — з Казахстанам. Гэта таксама будуць матчы на нейтральным полі. 13 чэрвеня беларусы ў гасцях сустрэнуцца са зборнай Азербайджана.

3 чэрвеня зборная Казахстана выйграла ў Азербайджана з лікам 2:0.

Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі
АБФФ
Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі
Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі
Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі