Футбольны клуб “Гомель” пусціў па вуліцах фірмовы тралейбус (фота)
У Гомелі на маршруце №1 "Вакзал - Гідрапрывод" з’явіўся футбольны тралейбус. Звонку ён пафарбаваны ў колеры ФК "Гомель" - белы і зялёны. А ў салоне заўзятары могуць знайсці каляндар гульняў і асабістыя старонкі футбалістаў, а таксама пачуць іх галасы. “Я лічу, што калі капітан у тралейбусе асабіста звяртаецца да заўзятараў з просьбай прыйсці на стадыён і падтрымаць каманду, заўзятары прыйдуць і падтрымаюць, - распавёў Еўрарадыё дырэктар клуба Яўген Пабалавец. - Таму 17 жніўня мы запісалі Мацвейчыка і Цімашэнку, і недзе раз на месяц будзем запісваць новыя звароты”.
Па словах Пабалаўца, сёлета менавіта Гомель усталяваў рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе. 8 траўня на матчы ДСК - "Гомель" прысутнічала каля 7 тысяч чалавек. Матч у адказ адбудзецца 28 жніўня. "Гомельскае дэрбі" анансуецца ў тралейбусе бягучым радком.
Маршрут №1 для тралейбуса абраны не выпадкова. Найперш ён сімвалізуе лідарства “Гомеля" 1-й лізе чэмпіянату Беларусі. Ад бліжэйшага пераследніка - мікашэвіцкага "Граніта" - клуб адарваўся на 14 ачкоў і сваё законнае першае месца наўрад ці ўпусціць. Але гэтая гульня ў лічбы - не самае галоўнае:
“Тралейбус праходзіць якраз побач з цэнтральным стадыёнам, - зазначае сп.Пабалавец. - І нашая задача - зрабіць так, каб ён праходзіў там як мага часцей”.
16 жніўня прадстаўнікі адміністрацыі клуба і футбалісты разам пракаціліся на бела-зялёным тралейбусе. За дзень з шасці кішэняў інфармацыйнага стэнда не знік ніводзін аркуш з біяграфіяй футбалістаў. Яўген Пабалавец кажа, што заўзятары “Гомеля” сапраўды адрозніваюцца добрымі паводзінамі. Напрыклад, перад пачаткам сезона ля ўваходу на стадыён з’явіўся вялікі каляндар гульняў. У клубе непакоіліся, што як-небудзь уночы ён кудысьці знікне.
Але каляндар не знік. Заўзятары злёгку падправілі на ім назву адной каманды і... пакінулі вісець.
Фота — Еўрарадыё